Skip to content

Не прадугледжана парадыгмай: формы будучага часу дзеясловаў, утвораныя ад інфінітываў #25

@somerandomguyontheweb

Description

@somerandomguyontheweb

Формы будучага часу дзеясловаў на -цьму, -цьмеш, -цьме і г. д. не заўважаны ў Граматыцы-1985, але пра іх ёсць згадкі ў ранейшай літаратуры:

Будучы час дзеясловаў, складаны, у некаторых мясцовасьцях пачаў складацца з дзеяслова „іму“, замест дзеяслова „буду“, дзякуючы чаму зьявіліся наступныя формы, як „рабіціму, стацьмеш“ і гэтак далей. (А. В. Багдановіч, "Беларуская мова: падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі", 1927, с. 46)

Калі, скажам, трэба было памарыць аб будучым і адпаведным чынам змяніцца, інфінітыў без усякіх ваганняў далучаў да сябе адну з сваіх жа ўласных форм. Тады, адсоўваючы ўбок створанае са старонняй дапамогай буду мець, з’яўляліся: мецьму (мѣть иму) і адпаведна мецьмеш, мецьме, мецьмем, мецьмеце, мецьмуць. (Максім Лужанін, "Роднае слова", 1973–1976)

Гэтыя формы сустракаюцца ў пісьмовых тэкстах, хаця і не часта. Напрыклад, паводле N-корпуса, наступныя формы 2 ас. адз. л. засведчаны ў творчасці класікаў (Купала, Гартны, Чорны, Караткевіч, Дубоўка, Глебка, Янішчыц і інш.): бачыцьмеш, брацьмеш, ведацьмеш, гнацьмеш, давацьмеш, енчыцьмеш, жыцьмеш, знацьмеш, крактацьмеш, крычацьмеш, мецьмеш, мусіцьмеш, наракацьмеш, насіцьмеш, памятацьмеш, пісацьмеш, піцьмеш, пішчацьмеш, поўзацьмеш, рабіцьмеш, служыцьмеш, стагнацьмеш, стаяцьмеш, сядзецьмеш, цягацьмеш, чакацьмеш, шукацьмеш. Шмат прыкладаў таксама ёсць у запісах дыялектнага маўлення ў кнізе Ф. М. Янкоўскага "Беларуская фразеалогія" (1968).

Мабыць, можна было б прадугледзець у апісанні фармату граматычных тэгаў у артыкуле, што бываюць такія формы будучага часу дзеясловаў, і адлюстраваць у Граматычнай базе тыя формы, што рэальна сустракаюцца ў тэкстах, або нават утварыць іх як патэнцыйныя ад усіх незваротных дзеясловаў незакончанага трывання.

Metadata

Metadata

Assignees

No one assigned

    Labels

    No labels
    No labels

    Type

    No type

    Projects

    No projects

    Milestone

    No milestone

    Relationships

    None yet

    Development

    No branches or pull requests

    Issue actions