Skip to content

Не прадугледжана парадыгмай: сінтэтычныя формы сумеснага дзеяння дзеясловаў #24

@somerandomguyontheweb

Description

@somerandomguyontheweb

Паводле Граматыкі-1985 (ч. 1, с. 160):

Формы сумеснага дзеяння – гэта формы множнага ліку. Яны выражаюць пабуджэнне, якое адносіцца да дзвюх і больш асоб: да субяседніка або некалькіх субяседнікаў і да самой гаворачай асобы. Формы сумеснага дзеяння могуць быць сінтэтычнымі (простымі) або аналітычнымі (складанымі).
Сінтэтычныя формы:

  1. могуць утварацца ад асновы цяперашняга часу пры дапамозе канчатка -ем (-эм) ад дзеясловаў, якія ў 1-ай асобе адзіночнага ліку маюць націскны канчатак: лаўлюловяцьлавем!, цягнуцягнуцьцягнем!, жывужывуцьжывем! У дзеясловах з асновай на г, к пры ўтварэнні загаднай формы адбываецца чаргаванне гж, кч: валакувалакуцьвалачэм! запрагузапрагуцьзапражэм!Хадзем лепш адгэтуль, галубкі, – пачуліся шэпты Грыпіны (Я. Колас); Зазірнем хоць бы ў калгас імя Гастэлы Мінскага раёна (Полымя, 1974);
  2. могуць супадаць з формамі будучага простага часу (у дзеясловах закончанага трывання: прысядзем!, заспяваем!, выйдзем!, запомнім!, закончым!, пачысцім!) і формамі цяперашняга часу (у дзеясловах незакончанага трывання і дзеясловах аднанакіраванага дзеяння: едзем!, ляцім!, бяжым!, спім!, сядзім!).

У мове мастацкай літаратуры ўжываюцца формы сумеснага дзеяння, якія ўтвараюцца шляхам далучэння канчатка -ма да формы загаднага ладу 2-ой асобы адзіночнага ліку на зычны або j: гляньма!, рэжма!, станьма!, чытайма!, хавайма! Напрыклад: Скажу я: «Разам плачма, браце мой!» (Э. Агняцвет).
Ад дзеясловаў біць, віць, ліць, піць у гутарковай мове ўжываюцца формы бійма, війма, лійма, пійма.
Для выражэння ветлівага запрашэння да сумеснага дзеяння ў мове мастацкай літаратуры часам сустракаецца форма з постфіксам -це: Ну, хадземце ў дом (У. Караткевіч); Хадземце адсюль, – прапанавала Марыя Хведараўна, – няхай не трывожыцца хлопчык (А. Марціновіч).

Паводле N-корпуса, прынамсі наступныя формы сумеснага дзеяння на -ма засведчаны ў творчасці класікаў (Купала, Колас, Гарун, Багдановіч, Буйло, Гартны, Зарэцкі, Маўр, Лынькоў і інш.):

  • кіньма, пакіньма, раскіньма, скіньма, станьма, устаньма, гляньма, спачыньма, сустрэньма;
  • адпрагайма, атручвайма, бягайма, выбірайма, гаруйма, гуляйма, думайма, жыйма, загукайма, запейма, заспявайма, знімайма, начуйма, павячэрайма, палійма, памяняйма, паспяшайма, пастойма, плюйма, працуйма, прывітайма, спаткайма, спытайма, сядайма, уставайма, уцякайма, шукайма, а таксама ратуймася, хаваймася.

Мабыць, можна было б у тых выпадках, калі сінтэтычная форма сумеснага дзеяння не супадае з формай будучага простага часу, уключаць яе ў парадыгму як форму 1 ас. мн. л. загаднага ладу: I1P.

Metadata

Metadata

Assignees

No one assigned

    Labels

    No labels
    No labels

    Type

    No type

    Projects

    No projects

    Milestone

    No milestone

    Relationships

    None yet

    Development

    No branches or pull requests

    Issue actions