Skip to content

Пропускі словаформ: лапта, мальба, тамада, фата, чака #23

@somerandomguyontheweb

Description

@somerandomguyontheweb

У файле N2.xml у парадыгмах нумар 1175549, 1129565 (лапта 'лапатка', мальба) і ў файле N3.xml у парадыгмах нумар 1127069, 1130945, 1131080 (тамада, фата, чака) пакінуты пустыя формы Род. скл. мн. л. Для мальба ў тэкстах засведчана форма мольбаў: І здавалася, мольбаў, слоў ягоных не чула (П. Броўка. Паланянка); Не чую, не бачу ні скаргаў, ні плачу, ні просьбаў, ні мольбаў (Н. Гілевіч. Кантора). Для тамада, поруч з пропускам, у базе пададзена нестандартная форма Род. і Він. скл. мн. л. тамадаў, таму пустую форму можна было б выкінуць. Для астатніх трох адзінак можна было б або выкінуць пустыя формы, або ўпісаць на месца пропускаў патэнцыйныя формы.

Metadata

Metadata

Assignees

No one assigned

    Labels

    No labels
    No labels

    Type

    No type

    Projects

    No projects

    Milestone

    No milestone

    Relationships

    None yet

    Development

    No branches or pull requests

    Issue actions