-
Notifications
You must be signed in to change notification settings - Fork 9
Description
Паводле Граматыкі-1985 (ч. 1, с. 106), большасць якасных прыметнікаў утварае формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання. У Граматычным слоўніку прадстаўлена ўсяго толькі каля 50 такіх формаў, прычым яны пададзены як асобныя адзінкі: ніяк не адлюстроўваецца сувязь, напрыклад, паміж змрачнейшы і змрочны, паміж найбагацейшы і багаты. Тое самае ў Граматычнай базе: хаця ёсць каля 17 тыс. парадыгм якасных прыметнікаў, станам на каміт 314eac3 зафіксавана толькі 245 адзінак у вышэйшай ступені і 286 адзінак у найвышэйшай ступені параўнання (сярод якіх і ненарматыўныя: найбуйны, найважны, найглыбокі…), і няма звестак аб тым, да якога прыметніка адносіцца якая форма. Мабыць, варта было б прадугледзець для гэтага XML-атрыбут. Напрыклад, такі:
<Paradigm pdgId="1304529" lemma="бага+ты" tag="AQP">
<Paradigm pdgId="1269494" lemma="бага+тшы" tag="AQC" parentId="1304529">
<Paradigm pdgId="1051135" lemma="багаце+йшы" tag="AQC" parentId="1304529">
<Paradigm pdgId="1280703" lemma="найбага+тшы" tag="AQS" parentId="1304529">
<Paradigm pdgId="1073110" lemma="найбагаце+йшы" tag="AQS" parentId="1304529">
<Paradigm pdgId="1073107" lemma="найбагаты" tag="AQS" parentId="1304529"> # type="nonstandard" should also be added here