Skip to content

Прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў #19

@somerandomguyontheweb

Description

@somerandomguyontheweb

Граматыка-1985 (ч. 1, с. 345–353) дае наступныя прыклады прыслоўяў, утвораных ад іншых прыслоўяў:

  • высакавата, зласнавата, пазнавата, ранавата, саладжавата, слабавата, страшнавата (§833);
  • добранька, нізенька, хуценька, ціхенька (§834);
  • блізютка, віднютка, ціхутка (§835);
  • памалечку, трошачкі, страшэнна, ціхусенька, высачэзна (§836);
  • завысока, загуста, задоўга, залішне, замнога, замала, занізка (§837.1, суадносяцца таксама з прыметнікамі, акрамя замнога);
  • зацемна, засветла, зацепла (§837.2);
  • невысока, недалёка, нямала, няшмат, нядоўга, ненадоўга (§838, суадносяцца таксама з прыметнікамі);
  • наводдаль, навокал, насупраць, назаўтра, назаўсёды, паабапал, упоперак, пазаўчора, пазалетась, паслязаўтра (§839);
  • патроху, памалу, падоўгу (§867).

У Граматычнай базе шмат якія з гэтых прыслоўяў разбіраюцца як утвораныя ад прыметнікаў: RA (ранавата, слабавата, страшнавата, нізенька, хуценька, ціхенька, блізютка, віднютка, ціхутка, страшэнна, ціхусенька, задоўга, залішне, замала, занізка, невысока, недалёка, нядоўга). У астатніх прыслоўяў часціна мовы матывуючай адзінкі не пазначана: RX (акрамя слоў саладжавата, памалечку, высачэзна, якіх у Граматычнай базе ўвогуле няма).

Мабыць, варта было б прадугледзець у апісанні фармату граматычных тэгаў у артыкуле, што прыслоўі могуць утварацца ад іншых прыслоўяў. Акрамя таго, Граматыка-1985 дае прыклады складаных прыслоўяў, утвораных ад адзінак дзвюх розных часцін мовы: штодня (§877, ад займенніка і назоўніка), мімаездам (§878, ад прыслоўя і дзеяслова). Гэты выпадак таксама можна было б адлюстраваць у апісанні.

Metadata

Metadata

Assignees

No one assigned

    Labels

    No labels
    No labels

    Type

    No type

    Projects

    No projects

    Milestone

    No milestone

    Relationships

    None yet

    Development

    No branches or pull requests

    Issue actions