-
Notifications
You must be signed in to change notification settings - Fork 9
Open
Description
Некаторыя парадыгмы адрозніваюцца толькі націскамі або не адрозніваюцца ўвогуле нічым. Бываюць такія выпадкі:
- Розныя лексічныя значэнні, але ўсе формы супадаюць уключна з націскамі, як у
N1.xml, нумар 1015884 (а+кцыя 'дзеянне') і нумар 1313513 (а+кцыя 'каштоўная папера'). - У адной парадыгме націск прастаўлены, а ў іншай не, як у
N1.xml, нумар 1040384 (галавакружэ+нне) і нумар 1162076 (галавакружэнне). - Парадыгмы з'яўляюцца націскнымі варыянтамі, як у
N3.xml, нумар 1022547 (сіме+трыя) і нумар 1202323 (сіметры+я). - Адна парадыгма супадае з пэўным націскным варыянтам іншай парадыгмы, як у
V.xml, нумар 1227178 (румя+нець) і нумар 1149662 (румяне+ць).
Па спасылцы даступны спіс усіх такіх пар або груп парадыгм, станам на каміт 314eac3. Магчыма, некаторыя з пералічаных парадыгм варта было б аб'яднаць як варыянты або ўвогуле выкінуць.
Reactions are currently unavailable
Metadata
Metadata
Assignees
Labels
No labels